— Не, не колгасьніцы... Хадзем, Марына!
Хто яе ведае, што схавала яна за сваім сярдзітым тонам: абурэньне, зайздрасьць, ці мо’ страх перад гэтым новым, неадступным, што мімаволі захапляе і цягне да сябе з непараможнаю сілай...
І паклыпалі сваёй дарогай: старая і маладая...
9.
Мы скарынак яшчэ ня зьбіралі!
Наш колгас невялічкі. Утварыўся ён галоўным чынам на кулацкіх землях, на кулацкім інвэнтары і на кулацкай жывёле. Гаспадароў мала ўвайшло ў колгас, больш выхадзімцы — маладыя мужчыны й жанчыны.
У нас мала коняй і мала рабочай сілы. Але многа ў нас энэргіі і ахвоты — мы засеем ня толькі сваё колгаснае поле, а не пакінем і таго, што застанецца незасеянае ў нехацімцаў. Мы абсолютна ўпэўнены ў гэтым.
У нас яшчэ не хапае некаторага насеньня: вікі, канюшыны, гароху. Гэта мы здабудзем — гэта дасьць нам дзяржава. За гэтым трэба ехаць у раён, у райпаляводсаюз. У раёне ў нас яшчэ цэ-