Перайсці да зместу

Старонка:Лісты ад знаёмага (1931).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ня можна абыйсьці той двухсэнсоўнай аналёгіі, якую ўжывае «Знаёмы» ў другім сваім лісьце, Гаворачы пра «магутны экономічны і соцыяльны зрух, які цяперашнім часам мы перажываем», што гэты магутны зрух «справаджаецца шырокім абурэньнем мас супроць рэлігіі, «Знаёмаму» ўсплыла на думку як некалі, яшчэ за паганскімі часамі, нашы прабацькі, уведзеныя ў злосьць няўважлівасьцю багоў, лупцавалі сьвятыя іхнія статуі — і ў гэтым выяўлялі сваю чалавечую сілу і актыўнасьць». Гэтае параўнаньне вялікага процэсу соцыялістычнай рэконструкцыі і паганскіх часоў сьведчыць аб ня ясным і няправільным разуменьні сутнасьці і прычын тых зрухаў, пра якія гаворыцца. І ніякай спасылкі аўтара лістоў на тое, што «біцьцё багоў» — частка кожнае рэволюцыі», ня могуць паправіць гэтага параўнаньня двухсэнсоўнага значэньня.

Процэс соцыялістычнай рэконструкцыі вёскі саправаджаецца процэсам пераробкі саміх носьбітаў тых экономічных форм, якія рэконструююцца. Падвойная псыхіка дробнага ўласьніка і працоўнага селяніна ў процэсе колектывізацыі дасягае найвышэйшага пункту свайго раздваеньня. Соцыяльны процэс, які перабудоўвае эко-