Перайсці да зместу

Старонка:Лісты ад знаёмага (1931).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дасьці, пасьля крануўся і зрабіў два маленькія сьмешныя крокі.

Голуб пырхнуў і паляцеў проста на хлопчыка, пралапатаў крыльлямі над самай яго галавой.

Хлопчык адхіснуўся назад, вочы ў яго сталі шырокія-шырокія. Ён сударгава замахаў ручкамі і затрапятаў увесь ад раптоўнага сполаху.

Бацька спакойна ўсьміхаўся...

8.

Як зазвоняць у звон

Зямля чакае свайго запладненьня.

Над зямлёй шпаркай хадою, пераскокваючы цераз кароткія цёмныя ночы, ідзе маладое вясновае сонца.

Раніцой у колгасе звоняць у звон, склікаючы на работу.

Раніца цяпер скрозь — румяная, сакавітая, прасычаная густой мядовай слодыччу. Ад гэтае слодычы, як ад каханьня, хмельна круціцца ў галаве і па целу тонкімі хвалямі пераліваецца кроў.

Каля стайні зьбіраюцца хлопцы. Тузанінай, борканьнем разганяюць апошнія сьляды аспа-