старых сваіх гнёздах. Што спрычынілася гэтаму? Якая сіла надала ім гэткай упартасьці?
На ўсе мае запытаньні, на ўсе мае захады, яны адказвалі адно:
— Кожны сам сваё жыцьцё кіруе... Таму — так лепей, таму — гэтак.
І яшчэ:
— Мы ня супроць колгасу. Можа й будзе там лепей, можа знойдуць там мужыкі сабе шчасьце... Але мы так уважаем, па-свойму...
Яны затуляліся ў шкарлупу сьцеражлівай адчужанасьці і ўнікалі ад далейшае гутаркі. Адно ў вачох у іхных (тож хавалі, адводзілі ў бок) удалося мне ўсё-ткі прымеціць шызы цень старога-старога смутку...
7.
Міжслоўе
— Татачка! Птушка! Птушачка вунь! Татачка, пачакай — я ўлаўлю!..
Бацька з спакойнай усьмешкай суняў сярод пыльнае местачковае вуліцы сваю шаўлюжку і пасобіў сыну зьлезьці з воза. Хлопчык з хвіліну стаяў нярухома, закамянеўшы ў вялікай ра-