Перайсці да зместу

Старонка:Лісты ад знаёмага (1931).pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Чаму гэта канечна мне?

— Як сябру сельсавета.

Жанчына суняла свой погляд на каморніку, падабрала ў горкую міну вусны, пасьля бокам — з пагардай і жалем — зірнула на нехацімцаў і заківала галавой:

— А во й нахаба на маю галаву. А няхай-бы яны захацелі, гэтыя нехацімцы...

Малады хлопец падамкнуўся да цёткі і многазначна штурхнуў яе ў бок.

— Старыя, цётачка. Дзе ўжо ім захацець... Вось мы, маладыя...

І зухавата падміргнуў. Цётка не зьвярнула на яго жаднае ўвагі (пры выкананьні службовых абавязкаў) і, не абарачаючы галавы, праказала да нехацімцаў:

— Хадзем!

Потым тонам загаду яшчэ паўтарыла:

— Ну, хадзем!

Перад тым я памыкаўся быў завесьці гутарку з гэтымі нехацімцамі. Вёска, дзе гэта было, — двароў у шэсьцьдзесят ці болей — цалком была паступіўшы ў колгас, і колгас быў дружны, спраўны. З усяе вёскі знайшліся два гаспадары, якія пайшлі супроць усяе грамады — асталіся ў