Перайсці да зместу

Старонка:Лісты ад знаёмага (1931).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

шчыны. Дробны буржуа знаходзіць асалоду «седзячы ў бруднай, у цьмянай местачковай начлежцы», якая не нагадвае яму штодзеннай будзеншчыны, якую ён наглядае, і вось седзячы там «Знаёмы» піша ў сваім першым лісьце: «Каб ты ведаў, як мне радасна тут! Ты, мабыць, сьмяешся? Мабыць дзіўна табе — бруд, змрок, голыя тапчаны... А мне радасна вось чаму: у гэтым катушку я адчуў самога сябе, адлучыў ад абыдзённага, нуднага сплёту будзеншчыны і, як кажуць юрысты, вярнуўся да першабытнага стану». Нашага дробнабуржуазнага інтэлігента, романтыка захапляе яшчэ бурлівае жыцьцё, «прыгожыя пэрспэктывы», якія разгортваюцца гэтым бурлівым жыцьцём, але ж гэтае бурлівае жыцьцё застаецца для яго пакуль «тошчай абстракцыяй», як абстракцыя, для яго застаюцца і «прыгожыя пэрспэктывы». Романтык захапляецца яшчэ і рабочым-вылучэнцам, які з першага погляду... нагадаў Абшарскага з твору Зарэцкага «Кветка пажоўклая». Але Абшарскія яго больш ня цікавяць. Ён шукае ўжо больш «мацнейшую» асобу і такой «мацнейшай» асобай зьяўляецца рабочы-вылучэнец.

Захапляючыся жыцьцём, героямі жыцьця, «голымі тапчанамі» і г. д., Зарэцкі застаецца ў