Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Гэтак, ужываньне падвойнага ліку можна было бачыць і ў вышэй пададзеным адрыўку: та два была послъмь оу Ризѣ; Роусиноу не оупирати Латинина однемь послоухомь, аже боудѣтѣ двою послоухоу, единого Немчича, а другого Роусина; Латинескому дати от двою капию въску вѣс цю коуна Смольнеская; — та два был'а исъ Жата; — та два была из Мюньстьря і інш.

У склонах адзіночнага ліку, акром адзначанага ўжо мякчэньня сугалосных (г. к. х.) перад г» і и, можна заўважыць яшчэ родны і вінавальны жаночыя: родны на е замест царноўна-славянскага я: воль, мемль; вінавальны сходны часам з назоўным: дати емоу гривна серебра; такова правда оузяти; дати іемоу от гривны серебра коуна Смольнеская і інш.

У склоне множнага ліку ясна выказуецца рожнасьць мужчынскіх канчаткаў ад жаночых. У мужчынскіх назоўны — не на ы, а на и, давальны на емъ и омъ (ъм); месны — на ѣхъ: послуси коупчи, дъбрии, вѣремьнемь, коупчемъ, людьмъ, Рижанъмъ, Вълъчанъмъ, — послоусьхъ; родны на ъ і ь: дворянъ, купьць; месны — на ы: Смоляны, колы, купцы.

У зьменах: — цяперашняга часу 3-я особа і адзін. і множ. ліку канчаюцца на ь (або на е, г» замест ь); дѣеть, боудѣте, останеться, оутвѣрдять, оубиють, боудуть і інш.

Неакрэсьленны лад дзеясловаў блізка заўсёды на и.

Вось пачатак другога сьпіску:

„Что ся въ которое вѣремя начнеть дѣяти то оутвьржають грамотою. а быша ся не забыли познаите на память держите нынѣшнии. и по сѣмь веремени боудоучи, къ комоу си грамота придеть. Того лѣта. коли епи(скоп) Алъбрахтъ Рижьскыи мьртвъ. князь Мьстиславъ Двдчь послалъ свое моуже. Геремея попа Пантелея сотьского от Смолянъ въ Ригоу. а изъ Ригы на Готьскыи берегъ. оутвьрживати миръ“.

Па самаму пачатку гэтай граматы, раўняючы з папярэдняй, можна бачыць рожніцу ў правопісе. Зрэшта, гэта рожніца не так вяліка: тут мы бачым толькі большы ўплыў кніжнага правопісу. Умова была падпісана паміж Смаленскам з аднэй стараны і Рыгай з Гоцкім берагам — з другой. Са Смаленскай стараны пасланы былі поп Ерамей і сотнік Панцялей. Стараліся аб гэтай угодзе Рольф з Кассэля і Тумаш са Смаленска. У канцы граматы яшчэ ўспомнены Регенбот і Тетарт Адам, купцы Гоцкага берагу, Мэмсбэрн і Фрыдрых Думбэ з Любэкі, Гэнрык Гот і Ільдзігеръ з Гжата, Канрад Шхель і Іоганъ Кінт з Мюнстэра, Бэрнар і Фолькер з Груніга, Эрмбрэхт і Альбрэхт з Дортмуда, Гэнрых і Ціжык з Брэмэну, Альбрэхт Слук, Бэрнард Вальтэр і Альбрэхт Рыжскі судзьдзя з Рыгі.

Варункі пастаўлены такія:

— за забойства свабоднага чалавека — 10 грывень серабра; — за забойства халопа — 1 гр.; за вока, нагу, руку, і г. п. — 5 гр.; за зубы — 3 гр.; за пабоі з сінякамі або крывёй — 1½ гр.; за удар поўху — ¾ гр. папу і паслу — ўдвоя;