Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Другі сьпісак напісаны такжа на вельмі вялікім аркушы пергаміну ў дзьве гранкі: на першым — 70 радоў, на другім — 81, а на адвароце — 7 радоў. На захаванай аднэй пячаці (на сярэбранай бляшцы) з абодвых старон выабражэньне нейкага чалавека і літар: ЕВ │ ѢК.

Час напісаньня азначаны гэткім чынам.

У першым сьпіску:

Коли ся грамота псана и(с)шл был от Рожства Гня до сего лѣта А лѣ(т) и С лѣ(т) и И лѣ(т) и К.

У другім сьпіску:

А си грамота писана бы(с) от распятья было А лѣ(т) и С лѣ(т) и Л лѣ(т) без лѣта.

Абодвы сьпіскі пісаны адзінай вялічыні даволі буйным нявычурным уставам, першы — больш разьдзелены па літарах, а другі — больш сьцісла.

У абодвых сьпісках мова народная, крыўская.

Вось пачатак першага сьпіску:

„Что ся дѣетѣ по вѣремьнем. то отидето по вѣрьмьнемь. приказано боудѣте добрым людѣм. а любо грамотою оутвѣрдять. Како то боудѣте всем вѣдом. или кто посль живыи останеться. того лѣ(т)коли Алъбрахт влдка Ризкий оумьрлъ. Уздоумалъ князѣ Смольнескый Мьстислав. Двдвъ снъ. прислал въ Ригоу своего лоучьшего попа (і)еремея. и с нимь оумна моужа Пантелья. из своего горда Смоль-