САЛАВЕЙ.
Ты, пэўна, ведаеш, што ў Кітаі цар кітаец, і што усе акружаючыя яго—таксама кітайцы. Многа гадоў прайшло з таго часу, калі было тое аб чым я хачу перэказаць табе—але дзеля таго і варта паслухаць гэту гісторыю, пакуль яна яшчэ не забылася.
Царскі палац быў найпрыгажэйшы і найбагацейшы на ўсім сьвеце,—ўвесь ён быў зроблены з парцэляны, вельмі дарагой, але такой кволай, што дакранацца да яе трэба было вельмі асьцярожна. У садзе цьвілі найдзіўнейшыя кветкі і да самых лепшых з іх былі папрывязаны срэбныя званочкі, якія заўсёды зьвінелі, каб ніхто ня мог прайсьці каля кветак не прыкмеўшы іх; і усё ў царскім садзе было прырыхтавана з гэткім вылічэньнем. А цягнуўся сад так далёка, што сам садоўнік ня ведаў, дзе канец яго. Сад гэты злучаўся з вялізарным лесам у якім расьлі высокія дрэвы і былі глыбокія вазёры. Лес цягнуўся да самага мора—сіняга і вельмі глыбокага; вялікія караблі праходзілі пад галінамі дрэваў: на галінах жыў салавей, які так прыгожа пеяў, што нават бедны рыбак, калі ў начы выезджаў лавіць рыбу, пакідаў сваю работу і слухаў салаўя, „Ах, Божа, як гэта хораша!“—казаў ён