Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лася, бытцам артыста грае жартуючы, бытцам смычок яго сам па сабе ходзіць па струнах, і ўсякі другі на яго мейсцы патрапіў бы так іграць. Скрыпка бытцам грала сама, смычок сам рухаўся, дык аб артысьце, які трымаў гэтую скрыпку і паводзіў смычком, які ўкладваў ў ігру сваю душу і жыцьцё, — зусім забываліся, Так, аб тварцу забываліся… Але паэта памятаў аб ім, ён ведаў яго імя і запісаў аб ім свае думкі:

— „Ці разумна гэта было-б, калі-б скрыпка і смык надумалі-б хваліцца сваімі здольнасьцямі. А мы, людзі, часта-густа робім гэтак: паэта, маляр, мастак, ваевода, — ўсе яны пышаюцца сваімі чыннасьцямі, а між тым, ўсе яны толькі інструманты ў руках нябеснага Тварца. Яму аднаму належыць чэсьць і слава. У нас німа нічога, чым бы мы маглі пышацца“.

Так, вось што напісаў паэта. Ён напісаў гэта ў форме прыповесьці і даў назову: „Артыста і інструмант“.

— „Гэта ў ваш гародчык, паночку!“—сказала пяро каламару, калі яны ізноў засталіся адны ў пакоі.—„Вы чулі, як ён чытаў тое, што я напісала“

— „Тое, што было ўзята з мяне? Ну, разумеецца чуў. Вы саўсім заслугоўвуеце гэтай прытычкі за сваю пышалкаватасьць. І як гэта вы не дагадаліся, што з вас насьмехаюцца. Я ад усяго сэрца падараваў вам гэтую прытычку. Я знаю дарэчнасьць маей насьмешкі.“

— „Ах, ты памыйніца!“ — сказала пяро.

— „Нягодная прутавіна!“ — агрызнуўся каламар.

І абое засталіся саўсім пэўнымі, што перас-