Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ПЯРО І КАЛАМАР.

Ў пакоі паэты, дзе на стале стаяў яго каламар нехта заўважыў:—„Дзіўна, чаго-чаго толькі не выходзіць з гэтага каламару! Цікава, што гэта цяперака паэта чэрпае з яго… Што новага ён нам напіша? Дзіўна, вельмі дзіўна!“

— „Ну, але, — сказаў каламар: — гэта нават ня толькі дзіўна, а прост цудоўна. Я заўсёды гэта казаў і цяпер кажу,—ня сьціхаў ён звертаючыся да пера і другога пісарскага рыштунку, які стаяў на стале. — Праўда, чаго толькі ня выходзіць з мяне. Проста назвычайна! Я, прызнаюся, і сам ня ведаю, што выйдзе, як толькі паэта пачынае чэрпаць з мяне. Аднэй маёй кроплі стачыць, каб напісаць палову страніцы, а чаго-чаго ня стоўпіцца на ёй… Я, запраўды, нешта назвычайнае… З мяне выйшлі ўсе творы паэты, ўсе гэтыя жывыя абразы, якія здаюцца ўсім даўно знаёмымі, гэтыя шчырыя пачуцьці душы, гэты гумар, гэтыя прыгожыя апісаньня прыроды! Я і сам не разумею, як ён мог узяць іх з мяне, бо сам я саўсім не знаю прыроды, але відаць гэта ўжо ў мяне прыроднае… З мяне-ж выйшлі ўсе гэтыя многія цудоўна-прыгожыя дзеўчаты, адважныя рыцары на ўсьпененых конях, сьляпыя калекі і — ды ўсяго і ня пералічыш. Запэўняю вас, што пры гэтым я нават саўсім ня думаю.

—„Што да думаньня, дык вы сказалі шчырую праўду,“—заўважыла пяро.—„Вы запраўды ніколі і ні аб чым ня думаеце, бо інакш вы даўно зразумелі-б, што даеце толькі цекладзь, пры дапа-