Шкло паплыло далей, але іголка застанавілася ў ручавіне.
—„Будзе!—сказала яна,—больш не крануся ні на крок: я задалікатная і маю права пышацца гэтым.“
І яна засталася лежаць у канаве.
Раз дзеці, ўлезшы ў канаву, сталі капацца ў ёй.
Яны знаходзілі там старыя цьвякі, медзяныя бляшкі і падобныя да гэтага дарагія рэчы.
Праца, праўда, была брудная, але дзеці былі здаволены і цешыліся знаходкамі.
—„Ой-ой-ой“—закрычаў адзін, укалоўшыся аб іголку.
—„Вось гадаўка!“
—„Зусім я не гадаўка! Я далікатная паненка“сказала іголка.
Але ніхто яе ня слухаў.
—„Вось плыве шалупа ад яйка“,—сказалі дзеці і ўторкнулі іголку ў шалупку.
—Ну, ў добрую пару, — сказала яна! Цяпер, мяне ўсе ўгледзяць.
—„Крак“,—крыкнула шалупа.
Цераз яе праехаў воз.
—„Божа, як мне душна!“ — сказала іголка.— „Я зусім зламалася“.
Але яна не зламалася, хоць воз і пераехаў праз яе. Яна, як і перш, лежала ўдоўжкі ў ручавіне.
Ну, і дзякаваць Богу,—ніхай сабе ляжыць.