Кароль яшчэ раз паглядзеўся ў люстра, камэргэры ўдавалі што нясуць хвост мантыі, і ўся працэсія пацягнулася па вуліцах гораду.
Важна йшоў кароль сярод вялікага натаўпу народу і з радасьцю чуў, як усе дзівіліся яго прыгожай вопратцы. Кожды сам пра сябе ведаў, што ніякае вопраткі на каралю німа, але ніхто не хацеў голасна прызнацца да гэтага.
Аж тут маленькі хлопчык закрычаў да свайго бацькі:
—„Ай, татачка, кароль-жа-ж голы“…
—„Праўду хлапчук сказаў“—прашаптаў бацька свайму суседу.
І ўвесь народ сьперша паціху, потым ўсё больш голасна, пачаў казаць: „Голы! Голы!
—„Мусіць яны праўду кажуць“—падумаў кароль, але зараз-жа дадаў:—„Ня трэба ўсё-ткі гэтага выказываць.“ І ён важна і спакойна ступаў далей, а камэргэры з яшчэ большай старэннасьцю нясьлі хвост, каторага запраўды ня было.
ЯКАЯ-Ж ТУТ СУМЛЕЎКА!
—„О, страшэныя рэчы! Страшэныя рэчы!“—горача крычала адна курыца.
—„Няў-жо-ж вы нічога ня ведаеце?“
—„О, Гэта страшэнная, рэч! У нашым птушынцы здарылася прыгода… Я проста зварьяцець гатова! Нават спаць не магу! Шчасьце яшчэ, што я не адна на курасадні! Ах, мой Божа! Дык вы нічога ня ведаеце?!“
І яна пачала апавядаць дрыжачым голасам. Тое, што яна апаведала, зрабіла на ўсіх такое ўражаньне, што ў шмат каторых курыц нават пёры