Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

чом і запрапанаваў сваёй сьвіце палюбавацца хараством тканіны.

Ніхто нічога не ўбачыў, бо і бачыць не было чаго, але кожды пасароміўся чым-небудзь гэта выказаць і ўсе, на ўсе галасы, хвалілі такое прыгажство.

Аж кароль, хоць сам анічагусенькі не бачыў, усьцешыўся і пастанавіў апрануць новую вопратку ў першае сьвята. Ён загадаў баржджэй канчаць работу і багата абдарыў ткачоў.

Ўсю ночь перад сьвятам у вокнах ткачоў гарэў агонь: яны сьпешаліся канчаць уборы.

З сур‘ёзным выглядам яны здымалі з кроснаў тканіну, бытцым кроілі яе ножніцамі і шылі пустымі іголкамі. Бытцам скончыўшы шыць яны пайшлі да караля.

—„Пагляньце, ваша сьветласьць на жупан,“—казалі яны, падымаючы пустыя рукі.

—„Бачыце якая лёгкая мантыя! Як вы апранецеся, вам будзе здавацца бытцам вы раздзеты, бо вопратка тонкая як павучыньне.“

—„Але!“—сказалі ўсе, хоць анічога не бачылі.

—„Цяпер, зрабіце ласку, разьдзеньцеся, каб мы маглі паглядзець ці добра на вас будзе вопратка. Можа, што перарабіць трэба?“ — сказалі ткачы каралю.

Той раздзеўся, а ашуканцы давай круціцца каля яго, бытцам памагаючы яму напранацца; прычапілі мантыю, каторай ня было, паправілі зборку, асьцярожна пераступаючы цераз яе хвост.

—„На зьдзіў хораша!“—хвалілі прыдворныя, тым часам як кароль разглядаў сябе ў люстры.

—„Працэсія можа йсьці: ўсё гатова,“—сказаў цэрамоньмайстар.