стар пайшоў, яны ізноў загадалі даць ім нітак, золата і грошы, і ўсё гэта забралі сабе і нічога, як і перш, не рабілі.
Ашуканы міністар, прыйшоўшы да караля, сказаў:
—„А, праўда, тканіна асабліва хораша выглядае.“
Праз некалькі дзён кароль паслаў да ткачоў другога міністра даведацца, ці хутка будзе зроблена вопратка.
З гэтым было тое самае, што і з першым. Ён таксама нічога не ўбачыў на пустых кроснах, але як і першы міністар, не хацеў, каб яго лычілі дурным, і ня выказаў таго, што ён нічога не ўбачыў, наадварот, надта а надта хваліў рысунак і тканіну.
Каралю ён сказаў тое самае, што і першы.
Ў городзе ўсе ўжо даведаліся, што кароль шые сабе вопратку з нязвычайнае тканіны і лічылі часіны, каб баржджэй убачыць яе. Ўрэшце, сам кароль, адважыўся пайсьці паглядзець на тканіну.
З вялікай сьвітай ён зьявіўся да ткачоў. Ашуканцы сядзелі каля кросен і шпарка снавалі ў паветры рукамі.
—„Паглядзеце, як прыгожа!“—зьвярнулі ўвагу караля на кросны абодвы міністры. Яны былі пэўны, што ўсе, акром іх, бачаць тканіну, Кароль падыйшоў да кросен і, нічога ня ўбачыўшы, са страхам падумаў:
—„Божа-ж мой! Гэта-ж я нічога не бачу. Але, ці-ж я дурань?! Што-бы гэта магло стацца? Выходзіць, што я і каралём не магу быць. Не, я і думаць не хачу аб гэтым“… Ён спагадна паківаў галавой тка-