Перайсці да зместу

Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

—„Гэтага я не скажу табе!“

Бедная маці кінулася на калені і, ламаючы рукі, прасіла Бога:

—„Божа! Калі маё дзіцятка чакае ў жыцьці толькі гора і бяда, то ня слухай мяне, забудзься на мае малітвы і сьлёзы. Уратуй яго ад таго мучэньня…—І яна з пакорай апусьціла галаву.“

А Сьмерць узяла дзіця на рукі і панясла яго ў няведамую старану.





КАРАЛЕЎСКАЯ ВОПРАТКА.

Жыў некалі на сьвеце кароль. Больш за ўсё ён любіў добра прыбірацца і на гэта йшлі ўсе яго грошы. Ён выхадзіў, ці езьдзіў куды, толькі каб паказаць сваю новую вопратку. Ён толькі і рабіў, што апранаўся і калі ён куды-небудзь спазьняўся, аб ім казалі: „Кароль перапранаецца.“

Аднойчы ў тое самае месца, дзе жыў кароль, прыехалі два чужаземцы. Яны назваліся ткачамі і і ўсюды расказвалі, што ўмеюць ткаць такую нязвычайную тканіну, якая апрача хараства колеру, мае яшчэ другую асаблівасьць: дурны, ці нядобры чалавек яе не ўбачыць. „Вось была-б вопратка,“—падумаў кароль, — „Калі-б яна была ў мяне. Я-б адразу даведаўся, хто з маіх падданых працуе добра, хто разумны, а хто дурны.“

Кароль зараз-жа аклікаў да сябе абодвых ткачоў, загадаў ім рабіць сабе вопратку, даў ім шмат грошы і прасіў, каб яны не марудзілі.

Тыя зараз-жа селі за кросны і па цэлых днёх сядзелі за імі, прыкідаючыся бытцам працуюць, а запраўды нічога не рабілі, толькі развадзілі ў па-