лася і закрыла яго сваімі рукамі так, каб яму не пашкодзіць.
Але Сьмерць дзьмуханула на яе рукі і яны адразу павісьлі бяз сілы.
—„Бачыш, у мяне сілы больш“, — сказала Сьмерць.—„Ты павінна ўступіць мне.“
—„Бог дужэйшы за цябе“,—сказала маці.
—„Але я роблю яго волю“. — казала далей Сьмерць. — Я перасаджаваю ў няведомыя староны толькі тыя краскі, каторым прысуджана гэта Богам.“
—„Аддай, аддай мне маё дзіця! — прасілася маці,—а не,—дык я вырву другія краскі, калі ты не пашкадуеш мяне.“
І яна ўхапілася за нейкую краску.
—„Не чапай яе“,—сказала Сьмерць.—„ Ты хочаш, каб другая маці мучылася таксама, як мучышся цяпер ты“.
—„Маці!“—сказала кабета і зараз-жа апусьціла рукі.
—„Вось твае вочы“, сказала Сьмерць.
—„Я выняла іх з возера ў каторым яны так блішчэлі. Вазьмі іх і глянь сюды, ў калодзяж. Ты пабачыш там два жыцьці: адно з іх—жыцьцё твайго дзіцяці.“
Маці нахінулася над калодзежам. Жыцьцё аднаго было шчасьцем для яго самога і для другіх, сколькі сьветла, дабра ліло яно навокал,—жыцьцё другога было безрадасным, цяжкім. Гора, туга, галота.
— „Баржджэй, баржджэй скажы, каторае жыцьцё павінна належацца майму дзіцяці,“ — са страхам папыталася маці.