сваё діцятка. І маці выплакала свае вочы; на дне возера яны ператварыліся ў пышныя пэрлы.
Тады возера падняло маці і перанясло яе на другі бераг. Там стаяў дом Сьмерці, падобны да вялікай гары, паросшай лесам і зрытае пячэрамі. Ў пячэрах расло шмат розных дрэў і красак.
—„Як мне тутака знайсьці сваё дзіцятка?—сказала маці, ўходзячы ў гэту аселасьць тугі. — „Як адабраць яго ад Сьмерці?“
—„Перш-на-перш табе трэба знайсьці яго сярод расьцін,“—адказала ёй сівая брамніца. „Ты, пэўне, ведаеш, што ў кождага чалавека ёсьць сваё дрэва, або краска жыцьця. На пагляд гэта самыя звычайныя расьціны, але ў кождай з іх б‘ецца сэрца. Можа ты здолееш пазнаць сэрца свайго діцяці? Сяньня ўночы шмат красак павяла, Сьмерць павінна скора прыйсьці, каб перасадзіць іх. І тады… Але што-ж ты мне дасі, калі я дазволю табе шукаць сваё дзіця і навучу як бараніць яго ад Сьмерці?“
—„К мяне нічога німа, каб табе даць, — сказала маці,—але я, калі хочаш, пайду хоць на край сьвету.“
—„Ну, гэта мне зусім не патрэбна“—адказала старая.—„А лепш ты мне аддай свае буйныя горныя валасы, а я наўзамен табе дам свае — сівыя; усё-ж ткі гэта лепш, чым нічога.“
—„Толькі гэтаі!“—ўсьцешылася маці.—„Бяры іх баржджэй!“ Яны ўвайшлі ў саднік сьмерці.“
Там было шмат разнаякіх расьцін: красавалі пахучыя гіацынты пад шкляннымі пакрыўкамі, буйныя півоніі, аздобныя ружы. Высока падымаліся пышныя пальмы, магутныя дубы і платаны. Былі