— „Толькі бязмыснасьць!“ — бытцам водгалас раздаўся са ўсяго дому Пыхі, дзе ўсе, што сабраліся былі такімі-ж маларазумнымі, малаўдумлівымі.
Яны паляцелі далей і апынуліся ў пустой кватэры скупца. Худы, як шкілет, дрыжучы ад холаду, галодны, сядзеў ён тутака адзінокі, стары і ўсе яго думы былі ськіраваны адно толькі да золата. Яны бачылі, як ён немарасна схапіўся са свайго цьвёрдага ложка і выцягнуў камянь са сьцяны: тамака было схавана яго золата, закручанае ў старую назутку; яны бачылі, як ён трасучыся мацаў свой лапсардак ў якім былі зашыты чырвонцы і як пры тым дрыжэлі яго пальцы.
—„Дык гэта-ж хворы! Гэта ня прытомны чалавек спавіты страхам і пяжкімі снамі.“
Яны шпарка адыйшлі адтуль і трапілі ў турму, дзе на нарах, доўгімі радамі, спалі арыштанты. У гэтую мінуту адзін з іх прахапіўся са страшным крыкам і скочыўшы, бытцам дзікі зьвер, піхнуў суседа ў бок сваім войстрым локцям, а той павярнуўся і з прасоньня замарматаў:
—„Сьціхні ты, шалёны, і сьпі… Чаго ты крычыш тут кождую ноч!“
—„Кождую ноч!“—пераказаў першы: — „так кождую ноч ён прыходзіць сюды, вые і рве маё цела… Праз сваю запальчывасьць, я, праўда, зрабіў не мала злога,—такі ўжо ў мяне нораў, праз яго я і сяджу тутака другі раз; але калі я рабіў злое дык я-ж затое і цярплю кару… Хоць у адным я да гэтай пары ня прызнаўся. Як я апошні раз выйшаў з турмы і праходзіў каля дому майго быўшага пана, ў сярэдзіне ў мяне так і закіпела — прыпомнілася мне і тое і другое… і узяў я, чыркануў сер-