Перайсці да зместу

Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гэта толькі ты,“—сказаў бацюшка. І ён склаў на крыж рукі нябошчыцы і адправіў над ёю заўпакойныя модлы.

Яе панясьлі на магілкі і пахавалі. Дзьве буйныя сьлязіны скаціліся па твары жорсткага чалавека. У яго доме было ціха і панура, сонца сямейнача сьвету зайшло—гаспадыня адыйшла на векі.

Стагнала васеньняя ноч. Халодны вецяр: закружыўся над галавою бацюшкі. Ен расплюснуў вочы і паказался яму, бытцам прамень месяца асьвяціў пакой… Але месяца не было на небе, сьвятло выходзіла з постаці, якая, стаяла перад пасьцельлю. Гэта была душа яго нябошчыцы жонкі. Яна ўзіралася маўкліва, але так тужліва і ўставічна, бытцам хацела нешта сказаць.

Бацюшка скора падняўся з пасьцелі і выцягнуўшы да яе рукі, ускрыкнуў:

Як? І ты не маеш супакою ў магіле! І ты мучышся, ты найдабрэйшая і найсправядлівейшая з усіх кабет?!“.

Душа схіліла галаву і сказала: „Так, так,“—і прылажыла руку да грудзей.

— „Ці не магу я дапамагчы табе здабыць вечны супакой“.

— „Можаш“—адказала душа.

— „Дык якім спосабам?“.

— „Дастань мне волас, адзін толькі волас з галавы таго грэшніка, які мае гарэць у вечным агні, якога Бог пакарае вечнымі пякельнымі мукамі“.

— „Ну, калі так, дык ты скора будзеш выбаўлена, ты добрая і справядлівая,“ — сказаў бацюшка.