Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Так, аб гэтым слухаць нават было немагчыма, але ён казаў з такою шчырасьцю, што ўсе людзі ў царкве ўздрыгалі ад жаху…

А між тым на дварэ, па за сьценамі царквы, птушкі пеялі ўсе так сама радасна, сонейка сьвяціла цёпла і ясна і кождая травінка, кождая жывінка, здаецца, гаварыла: — „Божа, як Ты бязмерна міласьцівы да ўсіх нас!“—Так, на дварэ, па за сьценамі царквы было саўсім не так, як казаў бацюшка.

У вечары, таго самага дня, перад тым, як трэ было класьціся спаць, бацюшка заўважыў, што жонка яго сядзіць нейкая сумная і задумлённая.

— Чаго ты гэткая.—спытаў ён яе.

— Чаго… Ды вось я ўсё не магу паўпарадкаваць свае думкі аб тым, што ты казаў сягоньня ў царкве: бытцым на сьвеце ёсьць так шмат грэшнікаў і ўсе яны маюць гарэць у вечным агні. Вечна… Божа, як гэта доўга! Не, я—толькі чалавек, грэшнае стварэньне, але ў мяне не хапіла-б адвагі і помыслу засудзіць, нават найвялікшага грэшніка, на вечныя мукі. Няўжо-ж над ім ня злітуецца міласэрдны Бог,—Ен, каторы такі добры да нас, каторы ведае, што на кождым кроку чэлавека так многа перашкод і спакус. Не, я не магу даць веры, хоць ты і кажаш аб гэтым.

На дварэ была восень. Дрэвы былі пазбаўлены свайго зялёнаго лісьця. Срогі бацюшка сядзёў каля пасьцелі паміраючай: лагодная, веручая душа на векі закрыла свае вочы: гэта была жонка бацюшкі.

„Калі хто можа быць варты вечнага супакою ў магіле і вялікай ласкавасьці перад Богам, дык,