бе дрэннага ня жадаю. Ты выслухаў ад мяне прытычкі, а з гэтага можна пазнаць добрага прыяцеля. Старайся лепш нясьці яйкі, ці навучыся мурчэць і і пушчаць з сябе іскры“.
—„Не, я, здаецца, пайду ў белы сьвет“, — сказаў качурок.
—„Ідзі, ідзі!“—сказала курыца вельмі зазлаваўшыся.
І качурок выбраўся. Ен плаваў у вадзе, даваў нырца, а усё птушкі адганялі яго, або стараніліся, бо ён быў брыдкі.
Прыйшла восень; лісьця у лесе пажоўкла; вецер падымаў яго і круціў у паветры. Пачаліся халады; над зямлёю навісьлі цёмныя хмары; недзе голасна ад холаду каркала варона, Дрэнна было беднаму качаняці. Адзін раз, пад вечар, калі сонцэ вельмі прыгожа зайшло за небасхіл, з лесу вылецела цэлая стада пышных, вялікіх птушак, наздзіў белых, з доўгімі гібкімі шыямі: гэта былі лебядзі. Яны далі саўсім асаблівы згук, распасьцёрлі прыгожыя і магутныя белыя крыльля і паляцелі з халоднага краю на вырай, у далёкія цёплыя краіны. Яны ляцелі так высока, высока і нешта жудасна-салодкае рабілася ў душы брыдкога качурка. Ен закруціўся на вадзе як калясо, выцягнуў шыю як толькі мог ў верх да лебядзяў і ўрэшце закрычаў так голасна, цудоўна, што сам спалохаўся гэтага… Ах, як ня мог забыць гэтых, шчасьлівых птушак і калі яны зьніклі з вачэй, ён, бедны, нырнуў на дно; выплыўшы, ён быў як ачмурэлы. Ён ня ведаў, як зваліся гэныя птушкі, ня ведаў куды яны ляцелі; але ён ведаў, што ім вельмі добра жыць на сьвеце.