Старонка:Кіслякоў Я. Чарговыя пытанні зямельнай палітыкі.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

вёскі ўзрастае хутчэй, чым ідзе інтэнсіфікацыя сельскае гаспадаркі, пры якой ствараецца магчымасьць даць працу нарастаючым працоўным рукам і здавальняць іх жыцьцёвыя запатрабаваньні. Але разам з гэтай агульнай прычынай малазямельля ў умовах Беларусі была і асабістая прычына, якая выклікала малазямельле некаторых груп сялянства (абсолютное малазямельле). Справа ў тым, што наша вёска ў мінулым не рабіла, гэтак званых, перадзелаў зямлі паміж паасобнымі дварамі і тым самым ня прыстасоўвала колькасьць зямлі на кожны двор да зьмяняючайся колькасьці душ у гэтым двару. У нас пасьля прыгону кожны двор у адносінах да землякарыстаньня жыў сваім уласным жыцьцём і незалежна ад суседніх двароў вёскі. Зямля дзялілася толькі ў межах пасобнага двара і паміж яго членаў; гэта знача, што двары, якія атрымалі пры вызваленьні ад прыгону роўныя зямельныя плошчы, у далейшым падзяліліся на розныя па плошчы гаспадаркі ў залежнасьці ад ліку сыноў у сям'і.