Старонка:Кіслякоў Я. Прадмова да кнігі Плятнер Х.А. Рахункавыя запісы ў сялянскіх гаспадарках.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРАДМОВА

Наша сучаснасьць выразна паставіла перад сельскай гаспадаркай задачу арганізацына-вытворчай яе перабудовы ў адпаведнасьці з новым сацыяльна-эканамічным ідэалам рабочай-сялянскай грамады.

Сельская гаспадарка зараз у нас прадстаўлена галоўным чынам сялянскімі гаспадаркамі. Ад гэтых апошніх і праз іх прыдзецца ісьці да новых больш рацыянальных форм арганізацыі с.-г. вытворчасьці.

Першым этапам гэтай доўгай дарогі зьяўляецца рацыяналізацыя самой сялянскай гаспадаркі, паколькі яна зразу не ўліваеецца ў іншыя формы.

Аднолькава трэба лічыць памылкай, як імкненьне ня бачыць гэтай больш дробнай задачы, так і падстаноўку яе замест больш шырокай — рэканструкцыі сельскай гаспадаркі ў сувязі з паступова сацыялістычным будаўніцтвам усяе народнае гаспадаркі.