Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Пара́.

(С польскага М. Конопницкай).

Раз-други сохи-крывули
Зямлю вашу падвярнули.
А па ўсякай скибе чорнай
Жджецца севу, жджецца зйорнаў.
Гэй, сяўцы, паспешны час!
А чамуж ня видна вас?
Грамы ўстрэсли зямли лонам,
Прамкнуў вецер над загонам,
Зляцеў з неба дождж на нивы,
А дагэтуль не пашли вы.
Гэй, сяўцы, на ваш прыход
Ждже зямелька, ждже народ!
Бацькоў косци, што ў магиле,
Нашэ поле удабрыли,
Сонцэ сходзе к нам паволи,
Ўжо за ценяў бляскаў боли,
Гэй, сяўцы, гарачы час!
Зямля маци ждже на вас!

19 9/VII 06.



На жалейцэ.

(С польскага М. Конопницкай).

Ой! чаму мглой пали росы
Халоднай,
Кали я голы и босы
Й галодны?