Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Думки.

(С украинскага Шэвчэнки).

На штож чорные мне брови
И карые вочы,
На штож леты маладые,
На штож твар дзявочы?
Леты мае маладые
Марне прападаюць,
Вочы плачуць, чорны брови
Ат ветру линяюць.
Сэрцэ вяне, нудзе светам,
Як птушка бяз воли;
На штож мне, краса мая, ты,
Кали нима доли?
Цяжка, цяжка сиратою
На свеце мне жыци:
Свае людзи—як чужые,
Не с ким гаварыци!
Нима каму распытаци,
Чаго плачуць вочы!
Нима каму расказаци,
Чаго сэрцэ хочэ!
Чаго сэрцэ, як галубка,
Дзень и ноч варкуе,--
Нихто яго ня пытае,
Не знае, ня чуе!