Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Шмат чаго нагнали
Мне ў душу смутную,
И йшчэ знаю, знаю,
Шмат чаго пачую.
И так мне здаецца,
Скольки ни тужыци,
Са мной вы, я з вами,
Вечна будзем жыци.
Тольки, мае песни,
Смуткаў маих дзеци,
Калиж час вам прыйдзе
Весяла запеци?!

|}



С песьняу а сваей старонцэ.

Не вясйолая старонка
Наша Беларусь,
Людзи: Янка, ды Сымонка,
Птушки: дрозды, гусь.
Поля: горы ды камення,
Потам злита ўсйо,
Сенажаць—адны карэння,
Сивец ды купйо.
Родзе шнур не самавита
Сколькиб працы ўнйос,
Ячмень с сажай, з званцом жыта,
С свирэпкай авйос.
Не багатые и вйоски,
Садоў ў йих не знаць,
Тольки часам дзе бярозки,
Як тычки, стаяць.