Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

На долю не крыўдуй
Ця ў ґвары, ци ў глушы,
Забудзься и працуй!
Хоць горэ ў след бяжыць,
А каменем—гарой
На сэрцы жаль ляжыць,
Хоць смутна, Божэ мой,
Забудзься и працуй!
Ни сэрца, ни душы
Ни дум сваих ня чуй
Ци ў ґвары, ци ў глушы
Забудзься и працуй!

|}




Нябошчык.

Надаела чалавеку
Жыци, пажываци;
Пекаў свайо горэ, пекаў,
Дый, трэба ўмираци.
Хоць хацеў бы можэ трошка
Жиць, павесялицца,
Смерць благая кладзе ў ложка,
Кажэ не будзицца.
И памйор. Цяпер шчасливы,
Не баицца лиха…
Эй, глядзице: дзивы, дзивы!
Спиць спакойна, циха…
Но гной трэба вязци с хаты,
Каб черви ня ели;
Скидай, браце, свае шаты,
Вады ўжо нагрэли.