Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Эт, с часам людзи ўпадаюць на силе,
Смерць скосе, глядзи и больш крыжам стала
Нехта спытае: хто ў гэтай магиле?
А напис пакажэ: Янка Купала.

|}



К песням.

Песни мае, песни!
Смуткаў маих дзеци,
Калиж час вам прыйдзе
Весяла запеци?
Ой! сваю и з вашай
Роўну долю бачу,
Плачыце вы, песни,
И я з вами плачу.
Хацеўбы вас, песни,
Зрачыся, пакинуць,
Силачкиж мне мала,
Буду ўжо так гинуць.
Выплакаў вас сэрцам,
Высниў вас душою,
Вальчучы з нядоляй,
Вальчучы з бядою.
И цяпер за мною
Ходзице вы ўсюдах,
И вясной па траўцы,
И ў восень па грудахъ,
Па снягу зимою,
Па загонахъ летамъ.
Вы мяне спазнали
З горам, з людчым светам.