Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

С прасоньня.

…Не! досиць, досиць! трудна далей
Цярпець, цихие слйозы лиць!
Ничога мне, ой не, не дали,
А ўзяли ўсйо, чым мог бы жыць.
Нявольник, кланяцца век трэба
Людзям; век с потам кроў цячэ,
Нима патоли и ат неба:
То студзе, то спекай пячэ.
Пярун у хатку бье крывую,
Пасевы нишчэ суш и град.
Авечку воўк задраў старую,
Скрыпиць не мазан панарад,
Худзее жонка ў слйозах, працы,
Трасе дзюравым каптаном.
Гэй ты, што песцишся ў палацы,
Мей ж литасць над майм дзицйом!
Я сам…—мне ноги гное лапаць,
Аборы ўелись да крыви.
О кроў! калиж ты кинеш капаць?
О доля, раны зажыви!
Грызецца згрэбная кашуля,
С сермяжкай трудна пагадзиць,
Зимой ат стужы не атуля,
А ў летку го́рача хадзиць.
Аблазяць, спрэўшые ат поту
Пад шапкай дрэннай, валасы,
Нажыў удушшэ и ламоту
Ат тапара, сахи й касы.
На ўгры пабиў мазоль мне руки,
Век целу пыл за акрыццйо.