Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Крыжы яловые
На бок скрывилися;
Наспы пасмертныя
Вадой размылися;

Два—тры з йих свецяцца
Кветкай жычливаю,
Рэшта скрываецца
Лазой, крапиваю.

Самиж вы зданнями,
Бледными, синими
Летам усходзице
Панад магилами.

Начницы чорные
Ночкай злетаюцца,
И совы шэрые
Перэкликаюцца.

Ваўки збираюцца
Парой зимоваю
И пяюць, выючы,
Песнь паграбовую…

Спице, загнаные,
Ат сонца скрытые,
Спице, бяздольные,
Горам забитые!..

|}