Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

«Пиць, пиць будзе вечна такому хацецца,
«Але йон ня знайдзе вадзицы нидзе!»

Вот рвуцца да працы агромнистай людзи,
И зверы, и птушки, и кожны жучок;
И цяжка працуюць, зрываючы грудзи,
Капаюць, цягаюць жвировы пясок.

Ну! будзе йим добра: дастануць вадзицы,
Больш сохнуць ня будуць, як сохнуць цяпер;
Вот зробяць азйоры, и рэки, крыницы,
И студни, а к студням изруб и асвер!

Но ўсе хоць так шчыра паслухали Бога.
И стали да працы усе, як адзин,
Канюх адзин тольки ня робиць ничога,
Йон гульма гуляець, як пан-гаспадзин…

Увидзеў Бог гэта з высокага неба,
Пазваў канюха и гаворэ тады:
«Няўжож пиць николи табе не патрэба?
«Чаму не працуешь, дастаць каб вады?»—

«Я пиць не хачу!» так канюх кажэ Богу;
«А як захачу, дык напьюся расы»;
И тут йон пусциўся назад у дарогу…
Аж енкнуў вихор, зашумели лясы,

А з неба грамливы ў след голас раздаўся:
«На веки жыць будзеш ты тольки расой!
«И хоць бы ты млеў и с жыццйом разставаўся,—
«Пиць, пиць» будзеш кликаць ты летняй парой!»