Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Навуки ў падани тым многа, ой! многа
Для грэшных, трухливых и цйомных людзей».
Ў йим бачыш, што кара спаткае ат Бога,
Хто праўды ня хочэ пазнаци бардзей.

Гадоў таму многа,—бяз лику, бяз меры,—
За часу, кали Бог тварыў гэты свет,
Были ужо ство́рэны людзи, и зверы,
И птушки-пяюхи усяких прымет—

И людзи ўжо мели усйо, што хацели:
Далины и горы, и поле, и луг;
Лясы ўжо шумели, дзярны зелянели,
И пекна и мила было ўсйо укруг.

Аднэй тольки рэчи яшчэ бракавала:
Ни капли вады на зямли не было;
Праз гэта было плачу, енку не мала,—
Усйо пиць хацела, што тольки жыло.

Ўсе стали збирацца и радзицца з гора,
Як гэтай пазбыцца вяликай бяды…—
Аж сам Бог урэшце усим так гаворэ:
«Я вас навучу, як дастаци вады.

«Ваду вы мець будзеце цягам, навеки;
«Збярыцеся разам, хто жыў на зямли,
«И ямы капайце на студни и рэки,
«Но тольки к рабоце усе каб ишли!

«И помнице: кожны хто з вас астанецца.
«Ня выйдзе у гэтай супольнай бядзе,