Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Як йон, сеўбы дзе на плоце
И песни чырыкаў,
Людцаў родных бы ахвоциў,
К лепшай славе б кликаў.
Як йон, сад я хатку, поле
Люблю, хоць не маю,
З вирабейкавай и доля
Мая роўна, знаю.
Вирабейку стужа змора,
Альба ястрэб хваце,
Мяне ж зломе майо гора,
Ў зямлю ўкине спаци.
Над магилаю крыж с хаткай
Паставяць мне людзи,
Вирабейкава ж дзецятка
Нада мной пець будзе.
И мне будзе смуткаў меняй,
Лежучы ў заперци,
За жыцця—слйозы, цярпеня,
А песни па смерци.

|}



Канюх[1].
(Падане).

Йосьць, братцы мае вы, у нашым народзе
З даўнейшага часу падане адно;—
З дзядоў на унукаў идзе, пераходзе,
И мне также сама дайшлося яно.


  1. Каню́х, або ка́ня (книгоўка)—гэта птушка У сухую пагоду, як дожджу доўга не бываець, яна, лйотая высока, крычыць жаласлива, як маленьки рабйонак, и людзи тады кажуць, што гэта ка́ня пиць просиць, каня дожджу просіць.