Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Дзяучынка, галубка мая!

Дзяўчынка, галубка мая!
Кинь весяла вочкам ка мне,
Табой зачарованы я
Любуюсь на яве и ў сне.
Дзяўчынка, галубка, хадзи
Ка мне, бо цябе я люблю,
Сагрэю на белай грудзи,
Уцехай кахання усплю.
Дзяўчынка, галубка, тады
Забудземся свету, людзей,
Забудземся гора, бяды,
Нядоли забудзем сваей.
Дзяўчынка, галубка, слязой
Як скропиш павеку сваю,
Я вытру, пацешу, як свой,
И песню табе запяю.
Дзяўчынка, галубка, не дам
С цябе жарты строиць жыццю:
Я буду дзялиць папалам
Нядолю и долю тваю.
Дзяўчынка, галубка, мой друг,
Саўйом мы цихое гняздко,
Дзе створым душу адну з двюх,
И думы, и сэрцэ адно.
Дзяўчынка, галубка, мы так
Па хвалях жыцця паплывйом,