Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Вяликае ж горэ
Часам людзей мучэ,
Наўчэ ненавидзець
И плакаць навучэ.
Як дубок, с карыцы
Пастухом абдзйорты,
Як той салавейка,
У клетку запйорты,
Так я прападаю,
Не маючы доли,
Як дуб усыхаю,
Плачучы ў няволи.
Не дало жыццйо мне
Ни поля, ни хатки,
Па чужых кутох век
Гюблю сил астатки.
Там, гэт, за гарами,
Дзе памчыцца вока,
Свет гучны, вялики
Сцелицца шырока.
Сокалам бы вольнымъ
Паляцеў ў свет гэты,
Но мне крылля ўцяты!..
Доля, дзе ты, дзе ты?
Так бы весялиўся,
Пеў а шчасци песни,
Як той вирабейка
Ў садзе на черэшни.
Гулка стогнуць рэки,
Узбураны вясною;
Плачуць мае песни,
Галосяць са мною.

|}