Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Газэт, ксйонжак мовай ч’ей
Найболей друкуюць,
Паважаюць тых людзей,
Любяць и шануюць.
Так и вы ж, людцы мае,
Ўстаньце, ачуняйце,
Аб чым песенка пяе,
Хутка пераймайце.
Пейце, пейце, а дружней,
Братцы Беларусы,
Барукайцеся смялей,
З непраўдай, з пакусай.
Близки той дзянйок, кали
Шчасна запануем,
Станем сами мы людзьми,
И край адбудуем.

|}



Плачуць мае песни.

Жутка стогнуць рэки,
Узбураны вясною;
Плачуць мае песни,
Галосяць са мною,
Не стагнице, воды
Паводки бурливай,
Кинце плакаць, песни,
Горка, нешчаслива.
Хто ўстрымаў паводак,
Разгульнае море?
Хто заглушэ песни,
Як их вызве горэ?