Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Дык и ты касу вастры,
И так скора раз, два, тры!..
Идзи з йою на вайну,
А я йначэй пець пачну.
Гоп, гоп, гоп!
Пець инакш пачну.
На вайну с травой идзи,
Каси гладзенька, глядзи!
Пяруны, грымоты бьюць,
Ты каси, адважны будзь.
Гоп, гоп, гоп!
Ты адважны будзь.
Пяюць птушки пад вакном,
Лепшай доли даўно жджом;
Ну досць коску ўжо кляпаць,
Час з калодки уставаць.
Гоп, гоп, гоп!
Час ужо ўставаць.

|}



А хто там йдзе?

А хто там идзе, а хто там идзе?
У вагромнистай такой грамадзе?
— Беларусы.
А што йны нясуць на худых плечах,
На ў лапцях нагах, на ў крыви руках?
— Сваю крыўду.
А каму нясуць гэту крыўду усю,
А куды нясуць на паказ сваю?
— На свет цэлы.