Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ня мила, як воликаў
Рог забушаваў,
Ой, ой, для саколика
Кепски час настаў.
Сэрцэ, бьеццэ, корчыцца,
Кроў стала гуляць,
Днйом робиць ня хочыцца,
А ночкаю спаць.
Нападае часцинька
Нейка дзиўна млось,
И так шчасна шчаснинька
Хочыцца чагось.
Вочы неўспадзевачки
Усйо туды бягуць,
Дзе сонечки—дзевачки,
Любачки жывуць.
Ой, ой, не ў цекавую,
Сетку, знаць, забрыў,
Хацяб з добрай славаю
Я яе пазбыу.
Галуб як з галубкаю
Весела варчыць,
Пэўна хлопцу з любкаю
Лепей, як так, жыць.
Бачу, так здаваецца,
Што мне бедаку
Таго штось жадаецца,
Чаго й галубку.
Адну ненаглядачку
За жонку вазьму,
Тады можа радачку
Дам гору свайму.