Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

О! гора падарожнаму
Йих стада напаткаць,
Ня жыць неастарожнаму,
Радни не аглядаць.
И вырвуць вочы ясныя,
И выхлебаюць кроў,
И пойдуць далей страшные,
Шукаць ахвяр изноў.
Ой жудасна халодная
Ўзгулялася зима,
Цярпи, зямелька родная,
Нима жыцця, нима;
Цярпи, старонка родная,
Мучення пий да дна,
Мине зима нягодная,
И ўскрэсне зноў вясна.

|}



Да дзеўчатак.

Ой дзевачки, любачки!
Люблю, люблю вас,
Я ў вашихъ, галубачки,
Сетачках увяз.
Ох, мае вы сонейки,
Не знаю с чаго,
Ня милы мне гонейки
Шнурочка майго.
Ня милы мне хатачки
Роднинькай куток,
Ня милы мне матачки,
Слаўца: «мой сынок!»