Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Весна.

Ой, весна, ой, весна!—
За душу ты милей,
С табой доля ясна,
С табой жыць весялей!
Як з’явилася ты,
Лес иначэй шумиць;
Узлажыўшы листы,
Як пан, думны глядзиць.
Ты зялйонай травой
Скрыла чорну зямлю,
И прызвала сабой
Усих к працы, к жыццю,
Гоман птушак-пяюх
Льецца ў вушы твае,
На жалейцы пастух
Галасиста пяе.
Чуць заняўся усход
Неба яснай зарой,
Прэць на поле народ
З бараной и сахой;
Працавитай рукой
Засевае шнурок; —
Ой радзи, Божэ мой,
На пацеху хлябок!
…А там далей глядзи,—
Стаиць дзевачак с пяць,
И з дзявочай грудзи
Громка песни лецяць.
Адным словам, кругом
Весна, право твайо!