Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Яго з дзяцьми, з жонкай
Пасварэ, пазвадзе,
У карчму загоне
На горэ—забаву,
Кажушок, бравэрку
Даць скажэ ў заставу.
Свисне ў хаце холад,
Свисне папацйомку,
А ў барэ, у панскам
Сасна у сасонку.
И шумяць сасонки
Мужычку над вухам:
«Кинь смутныя думкі,
«Кинь и будзь ты зухам.
«Надойдзе гадзинка,
«Зямельки прыбудзе,
«Запануе доля
«У бедным, у людзе»
Мужычок сасонник
Чуе и ня чуе,
Арэ й циха плачэ,
Аб доли бядуе.
«Не шуми, бор пански,
«Такъ у дзень и ў ночы,
«Пакуль сонцэ ўзойдзе;
«Раса выесць вочы…
«Раса выесць вочы,
«Пот цела паране,
«Пакуль будзе ў хаце
«Доли панаване»...

|}