Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

А пад печкай—маих курак
Хатки-катухи,
Там, як трэба мне ўставаци,
Пяюць пятухи.
Напроць печы з дзьвйох плит жорны
Пры жорнах палок;
Над палком тырчыць пад бэлькай
Коска и брусок.
На куце пад абразами
Стол стаиць, як пан;
Дзьве пры йим таўстые лаўки
И адзин тапчан.
Так вот знайцеж маю хатку,
Родную маю!—
Ў йой век цэлы жыву я,—
Ем, працую, сплю.
Хоць старая, хоць крывая,
З аднаго гнилля,
Не аддам яе никому—
Бо яна мая!
Бо яна мая!

|}



Так… не…

Так-не, так-не,
Загарак гамоне
Так-не, так-не,
Учора и сягоння.
Плакаць ци смеяцца
Так-не, так-не,
Скарэй слйоз даждацца,