Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Холад, голад, беда ў хаце;—
З нэндзы дух замйор;
Дзеци, жонка шлюць пракляцце…
Тыж, як твой тапор!
Дрэмле сошка, и адлогам
Шнур ляжыць даўги;
Рэжа касу есьць над парогам…
А ты, браце, спи!
Спи, а можэ хто заблудзе
У твой бедный край,
И цябе з душой разбудзе,
Крыкне: «Уставай»!
Ты на гоман той народни
Паходню бяри
И других будзи с паходней!..
А можэ лепш спи?!…

|}



Ня рвися к багатым.

Ци найдуць пажары, хваробы пад стрэхи,
Ци голад, ци холад, ци смутак у хаци,
Няйдзи да палацу шукаци пацехи!—
Там тольки пачуем шыдэрские смехи!
Ой, раджу, ня рвися к багатым, мой браце!
Ня рвися к багатым ты, доляй убоги,
Ни найдзеш сэрц братних, дзе толька багацце!—
Там будзеш сабой выцераци пароги,—
Табе, як сабацэ, косць кинуць пад ноги…
Так, слухай! ня рвися к багатым, мой браце!
Багаты гуляе, адзеты и сыты,