Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У тваей скрыпцэ душа йо,
Ў руцэ сильнай смычок липки
Лйогка ходзиць, як пярцо.
Павядзеш ты йим, и песня
Льецца—простаб слухаў век:
Неяк шчасна, то балесна
Сябе чуеш, чалавек.
Аб чымсь светлым, аб чымсь новым
Твая скрыпка грае нам;
Грае, грае, а ў ей мова
Наша чуецца бяз плям.
Беларуса й яго жонку
Называеш ты людзьми,
Беларусь, яго старонку,
Славиш песнями свайми,
Аж так хочэцца, хоць сциха,
Тваей скрыпцэ втураваць,
Пиць с таго, што й ты, кялиха,
Аб чым граеш, апеваць.
Гэй, песнярка, болей, болей
Нам на скрыпцэ сваей йграй!
Прывитаем хлебам-соляй;
Дзякуй скажэ родны край.
Бедна нашая старонка!
Яе ж люд бядней яе:
Не апеты песняй звонкай,
И цяпер хтож апяе?
Хто?—як кинеш так прыгожа.
Для сваих ты йграць людзей.
…Эй! играйже той, хто можа:
Плакаць будзе весялей.

|}