Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Душа ные, а болем сдымаюцца грудзи.
Як радзиўся, усйо шло са мной нишчасливае;—
Не пацешыли ў смутку и добрые людзи.
Мяне маци мая не пацешыла родная:
Над калыскаю пела аб цяжкай нядоли.
Яе песням зима втуравала нягодная;
Вихар гэтые песни разносиў па поли…
Як падрос, сильны стаў, пазнаў свет, не пацешыла
Мяне моладасць, поўная зводных надзеяў:
Холад, голад, бяду на маим карку вешала,
Ласк за гора свайо з йей ня видзеў нигдзе я…
Не было для мяне на куце мейсца вольнага;
На маю беднату паглядано з насмешкай;
У парозе было майо мейсце, бяздольнага;
За парогам калючками слалася сцежка…
Не пясцили мяне ручки дзевачак белые,
Не шаптана мне слоўцоў сэрдэчных кахання,
Як пустэльник, як мних у кляшторы, дни целые
Жыву так и маркочуся з рання да рання.
Як цыган той, па свеце век целы цягаюся,
Бяз прытоння, бяз роднинькай цйоплинькай хатки;
Над чужой працай з сил маладых выбиваюся;
Светлай веры у пришласць зникаюць астатки…
Так, паночки, у прышлую славу ня верыцца,
И пустых абецанак мне слухаць ня мила.