Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

„А шчуры ж, спраўджана и ў нас,
„Истоты подлые, низкие;
„Пяўцоў йим мысли не ў карысць;
„Йим праў навуки хоць якие,
„Дабро чужое рады грысць.
„Но ўсйож руко́писи я гэтай
„Так не астаўлю и вазьму,
„Аб ей и, ким быў той паэта,
„Стацю састаўлю па свайму.
„Часць вершаў ў друку апынецца,
„Ня знишчаць мышы йих саўсим;
„Песняр «з народа» ўзвесялицца,
„Што йо ў газэтах и аб йим…»
Так будзе думаць моль вучоны
И рэшты а́ркушаў шукаць.
..............
Спали вас, песни, дым чырвоны,
Чым мае гэт’ки лйос спаткаць!

|}



Атповедзь

Вы, паны, мяне с песняй к сабе прызываеце,—
Майго люду апець справядливую справу;
Рай, николи няснйоны, вы мне аткрываеце:
Знайду, кажэце, ў гэтым и долю, и славу…
Шумна вецер пяе песню дзикую, крвавую
Над зямлйой, злитай потам людзким и крывйою;—
Не ганюся, паночки, ой не, я за славаю:
Чую, доля ня ўзойдзе мне светлай зарою.
Чую я, чуе сэрцэ майо жалосливае,