Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Хацеў бы я пеци
Аб сваей бядзе,
Но мне сэрцэ ные,
Песенька няйдзе!
Хацеў бы, каб зимаў
Срогих не было,
Каб зарэло цягам
Летняе цяпло!
Хацеў бы, каб доля
У хатцы жыла,
Каб з бурливай рэчкай
 Нядоля сплыла!
Хацеў бы, каб воля
Гуляла са мной,
Каб сонейко грэла,
Як грэе вясной!
Но, Божэ мой милы!—
Доли не видаць,—
Кайданы няволи
На рукахъ звиняць.
Нима вясны, сонца,
Светлых дзйон нима,—
Марозам марозиць
Срогая зима;
Марозам марозиць,
Снегам адзяе,
На работу гониць,
Есьци не дае.
…Эх, пайду я ў поле
Долячки шукаць,
З востраю касою,
Як на сянажаць!