Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Каму?…

Абецанка—цацанка,
Но не ўсякаму радасць.
(Прыказка).

Каму вас, песни, я нясмелы
Тут буду пець, снаваць з душы?
З душы нешчаснай, набалелай,
Аж, змучан, згину дзе ў глушы?
Ци для тых цйомных, нешчасливых,
Што не патрапяць прачытаць,
Ци для тых светлых, а зласливых,
Што не захочуць вас и знаць?
О! веру, веру, што загнаны
Мяне не здрадзе мой народ;
Но цйомны йон и акаваны,
И бедны мысли яго ўзлйот.
И вы, душы маей тварэння,
Ў незнанни будзеце марнець;
Таптаць вас будуць без сумлення;
Пацук руко́писи патнець,
Аж нейки ўчоны моль с прыпадку
Натрапе, с пылу абтрасе,
Чытаць вас стане ат пачатку
Спад акуляраў на насе.
Прагледзе й скажэ: «Матэр’ялу
„Для этнаґрафии людзей
„На Беларуси тут не мала;
„Жаль тольки, што нима усей,
„Усей руко́писи панурай.
„Хвалько паэта! знаць, не раз
„Цаниць даваў яе для шчураў;