Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

«Свет пеклам здаецца, зямля раве дзика,
«Миргаючы, неба, маланак агнйом,
«Азвалася бурай шалйонай, вяликай,
«Лясы затрашчэли; дождж линуў лиўнйом.
«Пашоў я на заўтра к пасевам на поле;
«Падхо̀джу, дзе жыта, дзе шнур з ярыной,
«Хацеўбы вярнуцца, няйци ужо болей:
«И смутна, и жутка, сам неяк ня свой.
«Прышоў и… затрэслися ноги, и руки,
«Хацеўбы заплакаць, дый слйоз не дастаў.
«Дзе стольки ўлажыў я и працы, и муки,
«Мае ўсе пасевы с замлйой град змешаў»…
Так скончыў нешчасны свой жаль выливаци;
Па тварыж сляза за слязою бяжыць,
Як раницай летняй дзе на сенажаци
Раса на травицы висиць и блишчыць.
Заплакаў бы, браце, я разам с табою,
Но слйозаў цяперэшни свет не ўзнае:
Сил трэба магучых, каб вальчыць з бядою,
А слйозы, брат высьмяюць толки твае.
Вы скажеце; пэўна, што пан злитаваўся,
Даў хлеба, ци збожа, памог у бядзе?
Циж знае, чым гора, хто з горам не знаўся?
Паноў таких добрых нима, брат, нидзе:
Паны тольки могуць гуляци да поту,
И беднаму гэты пры мне сказаў там:
«Плаціў я у летку табе за работу;
«Плациж и за хлеб мне: я дарма не дам»!

|}